Map Graph

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Віцебскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку былога жаночага епархіяльнага вучылішча па вуліцы Гогаля, 6.

Read article
Файл:ВИТЕБСК._Дворец_нынешнего_генерал-губернатора..jpg